Украіна хоча заключыць з ЗША пагадненне пра зброю
3- 2.06.2025, 20:42
- 5,118

Зяленскі назваў ключавую дэталь.
Украіна вядзе перамовы са Злучанымі Штатамі Амерыкі пра эканамічныя і абаронныя пагадненні.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у час размовы з журналістамі.
Паводле словаў Зяленскага, Украіна хоча прапанаваць Штатам пагадненне і аб свабодным гандлі.
«Будуць адпаведныя сустрэчы. Мы можам казаць, што на гэтым тыдні, ну, я ўжо гавару гэта журналістам. Але я пакуль не будуць раскрываць, у якім фармаце. Мы плануем, гэта будзе ў ЗША. Там будзем узнімаць менавіта гэтыя два пытанні», – сказаў прэзідэнт.
Ён расказаў, што абмяркоўваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пагадненне пра пастаўкі Украіне зброі.
«Так, пастаўкі зброі ва Украіну. Мы хочам яе набыць. Гэта пагадненне, гэта не падарункі. Гэта важныя рэчы і важныя сустрэчы будуць праводзіцца ў ЗША. Таксама я чакаю сустрэчы з прадстаўнікамі шматлікіх камандаў нашых партнёраў, з амерыканскай камандай, я іх чакаю ў Кіеве», – падкрэсліў ён.