Брытанка схуднела на 32 кілаграмы дзякуючы гіпнозу
1- 2.06.2025, 20:51
- 3,556

Жанчыну прымусілі паверыць, што ёй зрабілі аперацыю ў памяншэнні страўніка.
Жыхарка Вялікай Брытаніі Лора Бэл расказала, што змагла схуднець на 32 кілаграмы дзякуючы гіпнозу. Пра гэта піша Jam Press.
Паводле словаў Бэл, пасля нараджэння трох дзяцей яна была незадаволеная сваёй фігурай. Яна спрабавала сядзець на дыетах, але скінутыя лішнія кілаграмы хутка вярталіся. Тады, як успамінае жанчына, яна ўжо была гатовая зрабіць бандажаванне страўніка, калі даведалася на працы пра гіпнатэрапію, і пастанавіла паспрабаваць.
Сутнасць гіпнатэрапіі для пахудання заключаецца ў тым, што чалавека з лішняй вагой прымушаюць паверыць, што яму сапраўды зрабілі аперацыю ў памяншэнні страўніка. Бэл пабывала на чатырох сеансах гіпнозу за тыдзень. На іх гіпнатызёр заглыбляў яе ў паралізаваны стан і ствараў у яе ілюзію, быццам яна знаходзіцца ў лякарні. Ён уключаў адмысловую аўдыядарожку з гукамі лякарні, а таксама напаўняў пакой бальнічнымі пахамі. За гэта Бэл заплаціла 500 фунтаў стэрлінгаў.
Паводле словаў жанчыны, яна заўважыла змены пасля першага сеансу. Гіпнатызёр заклікаў ёй піць больш вады, есці толькі для спаталення голаду і «не ставіцца да страўніка, як да смеццевага вядра». Бэл стала прытрымлівацца ўсіх рэкамендацый. Акрамя таго, яна адмовілася ад пад’едкаў з падвышаным утрыманнем тлушчу і алкаголю. «Я нават не думаю пра чыпсы, торт ці шакалад. Мне нецікава», – патлумачыла яна.
Бэл вельмі задаволеная вынікам і прызналася, што цяпер у яе нарэшце з'явілася энэргія на наведванне спартзалы і гульні з дзецьмі.