29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Удары Украіны па стратэгічных авіябазах Расеі ашаламілі Крэмль

6
Bloomberg: Удары Украіны па стратэгічных авіябазах Расеі ашаламілі Крэмль

Сярод крамлёўскіх чыноўнікаў пануе горкае пачуццё трывогі праз уразлівасць ядзерных сілаў.

Удар Украіны па базах стратэгічных бамбавікоў Расеі, нанесены днём у нядзелю, ашаламіў Маскву, пасеяўшы сярод крамлёўскіх чыноўнікаў горкае пачуццё трывогі праз уразлівасць ядзерных сілаў, паведамляе Bloomberg са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.

Паводле словаў аднаго з суразмоўцаў агенцтва, блізкага да Крамля, у выніку атакі ўзброеныя сілы страцілі блізу 10 самалётаў, якія ўважаліся за надзейна абароненыя ад нападаў, паколькі размешчаныя ў глыбіні краіны.

OSINT-аналітыкі ацэньвалі расейскія страты як 13–15 машынаў, колькасць 13 знішчаных самалётаў назваў таксама праваенны z-канал «Рыбар».

У агульнай колькасці, паводле звестак Стакгольмскага інстытута вывучэння праблемаў міру (SIPRI), на ўзбраенні Расеі знаходзяцца 55 стратэгічных бамбавікоў Ту-95 і Ту-160 з далёкасцю 10 тысячаў км і больш, а таксама яшчэ 60 Ту-22М3, якія маюць далёкасць да 6,5 тысячы км і адносяцца да тактычных.

Такім чынам, УСУ ўдалося вывесці са строю да 10% стратэгічнай авіяцыі РФ. Тым не менш аперацыя Кіева істотна не зменшыць ядзерныя магчымасці Расеі, сказалі крыніцы Bloomberg, блізкія да Крамля і Мінабароны. Асноўная частка расейскіх боегаловак размешчаная на ракетах наземнага і марскога базавання – іх у Расеі 567, паводле звестак SIPRI.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках