18 лiпеня 2025, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран ператне Армузскую пратоку?

Іран ператне Армузскую пратоку?

Як можа вырасці кошт нафты.

Кошт нафты на сусветным рынку будзе заставацца на ўзроўні 75-80 даляраў за барэль у выпадку, калі падчас канфлікту з Ізраілем Іран не будзе атакаваць стратэгічны маршрут нафтавых танкераў, які пралягае праз Армузскую пратоку.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дырэктара энэргапраграм Цэнтра Разумкова Уладзіміра Амельчанку.

Які можа быць кошт нафты пры базавым сцэнары

«Калі не будзе масаванай атакі на судны ў Армузскай пратоцы і канфлікт будзе працягвацца некалькі тыдняў сярэдняй напружанасці (такой як ён зараз прыкладна ёсць), тады кошт можа быць на такім узроўні - 75-80 даляраў плюс-мінус некалькі адсоткаў. Гэта, я думаю, трэба браць за базавы сцэнар», - сказаў ён YouTube-каналу РБК-Украіна.

Ён адзначыў, што праз Армузскую пратоку праходзіць прыкладна 25-30 адсоткаў усяго экспарту нафты на сусветны рынак.

На 19 чэрвеня, паводле звестак Bloomberg, цана на ф'ючэрсы нафты складала 77,6 даляраў за барэль. З 13 чэрвеня, калі Ізраіль атакаваў вайсковыя аб'екты Ірана, кошт вырас прыблізна на 3 даляры за бараль.

Імавернасць атакі Іранам маршруту танкераў

«Ці будзе Іран атакаваць Армузскую пратоку ці не будзе, ад гэтага шмат залежыць. Калі будзе атака на Армузскую пратоку, то яна будзе перацятая...тады кошты могуць вырасці да 90-100 даляраў на некаторы час», - сказаў Уладзімір Амельчанка, дадаўшы, што ўдар Ірана па гэтым стратэгічным маршруце танкернага флоту - гэта атака на саміх сябе, таму што тады сама гэтая краіна не зможа экспартаваць нафту.

«Без гэтых грошай іранская эканоміка проста распадзецца. Яна не здольная будзе нармальна функцыянаваць», - дадаў ён.

Як Расея выйграе ад вайны ў Іране

Уладзімір Амельчанка дадаў, што ад росту кошту нафты да ўзроўню 75-80 даляраў за барэль на сёння выйграе Расея.

«Яе эканоміка залежыць ад коштаў нафты на сусветных рынках, Расеія будзе атрымліваць больш даходаў», - сказаў ён.

Эксперт адзначыў, што агулам сёння на сусветным рынку попыт на нафту нізкі, гэта фактар, які стымулюе цану да зніжэння. Калі не будзе эскалацыі канфлікту і ён вычарпае сябе за некалькі тыдняў, тады кошт нафты гатунку Brent можа вярнуцца ў калідор 60-65 даляраў за барэль.

Нагадаем, паводле штомесячных справаздач ОРЕС, у 2024 годзе Іран агулам здабываў нафты на ўзроўні 3 300 000 барэляў на дзень. Пры гэтым сусветная здабыча нафты ў снежні мінулага года складала 103 500 000 барэляў на дзень (звесткі Міжнароднага энэргетычнага агенцтва), такім чынам, доля Ірана ў сусветнай здабычы складае толькі 3,1%.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода Еўропа», асноўным пакупніком іранскай нафты з'яўляецца Кітай.

18 чэрвеня агенцтва Reuters паведаміла, што танкерам, якія праходзяць Армузскую пратоку, было рэкамендавана трымацца тэрытарыяльных вод Амана і пазбягаць акваторыі Ірана, бо ў мінулым Іран пагражаў закрыць пратоку ў адказ на санкцыі Захаду.

Таксама 18 чэрвеня Reuters працытавала заяву прэзідэнта італійскай нафтагазавай кампаніі Eni Клаўдыё Дзяскальчы, які ўважае эскалацыю канфлікту паміж Іранам і Ізраілем і закрыццё Армузскай пратокі за малаімаверны сцэнар.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках