19 лiпеня 2025, Субота, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На электробусах МАЗ пачнуць усталёўваць алказамкі

9
На электробусах МАЗ пачнуць усталёўваць алказамкі

Што гэта такое?

На электробусах МАЗ пачнуць усталёўваць спецыяльныя прыстасаванні — алказамкі. Яны не дазволяць завесці машыну, калі ў паветры, якое выдыхае кіроўца, будуць змяшчацца пары алкаголю, піша «Смартпрэс».

Гэтыя сістэмы распрацоўвае адна з кампаній - рэзідэнтаў Тэхнапарка БДУІР. Яна ўжо мае досвед у стварэнні алкатэстараў, якія працуюць больш як на 500 беларускіх прадпрыемствах. Такія прылады інтэграваныя з сістэмамі кантролю доступу і ўліку працоўнага часу на заводах.

Падмануць сістэму амаль немагчыма: кожны супрацоўнік праходзіць праверку самастойна - яго ідэнтыфікуюць па пропуску або праз сістэму распазнання асоб, і адразу фіксуецца фота. Усе звесткі адразу адпраўляюцца на сервер, і калі чалавек нецвярозы, яго проста не дапусцяць да працы.

Цяпер кампанія распрацавала алказамок - прыладу, якая ўсталёўваецца ў транспарт.

Машыну нельга завесці, пакуль кіроўца не пройдзе праверку на алкаголь. Калі тэст пацвярджае, што чалавек цвярозы, алказамок дазваляе запусціць рухавік. Усе звесткі (у тым ліку фота і вынік тэсту) могуць адпраўляцца на сэрвер ці, напрыклад, у Telegram.

Першым, хто пачне выкарыстоўваць такую сістэму, стане Менскі аўтазавод - алказамкі будуць усталёўвацца на электробусах МАЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках