Гол Ліянэля Мэсі стаўся пераможным у матчы «Інтэра Маямі» супраць «Порту»
1- 20.06.2025, 10:20
- 2,244

Валявы поспех.
Амерыканскі «Інтэр Маямі» атрымаў перамогу над партугальскім «Порту» ў матчы 2-га тура групавога этапу клубнага чэмпіянату свету, піша betnews.by.
Інтэр Маямі — Порту — 2:1 (Сеговія, 47, Мэсі, 54; Саму, 8-п).
«Порту» адкрыў лік з пенальці, аднак партугальцы перавагу не ўтрымалі. Клуб з MLS ударна правёў пачатак другой паловы, калі вызначыўся двойчы.
Другі і пераможны гол каманды са штата Фларыда забіў аргенцінскі форвард Ліянэль Мэсі.
53' – ARE YOU NOT ENTERTAINED? 🐐
— Football Pundit (@footballpund10) June 19, 2025
Leo Messi with a gorgeous free kick to give Inter Miami the lead vs FC Porto! 2-1 and the GOAT delivers yet again! 🎯💫#Messi #InterMiami #GOAT #FIFACWC #MIAFCP pic.twitter.com/BW8kATyI1M
Становішча ў групе «А» (пасля 2 тураў). 1.Палмейрас - 4 балы. 2.Інтэр Маямі - 4. 3.Порту - 1. 4.Аль-Ахлі - 1.