17 лiпеня 2025, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі гішпанскія алівы

6
У Беларусі забаранілі гішпанскія алівы

Прадукцыю канфіскавалі з абарачэння.

Дзяржстандарт Беларусі афіцыйна забараніў увоз і рэалізацыю ў краіне гішпанскіх зялёных аліваў Fragata, фаршыраваных тунцом. Прычынай стаў выяўлены недапушчальны харчовы дадатак - дыяксід серы (E220) - які не павінен выкарыстоўвацца пры іх вытворчасці, паведамілі ў Дзяржстандарце.

Прадукцыя гішпанскай кампаніі Angel Camacho Alimentacion S.L. была выключаная з абарачэння: як новыя партыі, так і раней увезеныя тавары зараз забароненыя да продажу.

Раней, у траўні 2025 года, Дзяржстандарт ужо ўводзіў забарону на два тыпы гішпанскіх аліваў - таксама фаршыраваных тунцом і зялёных без костачак - з той жа прычыны. У іх складзе таксама быў выяўлены дыяксід серы E220, што парушала тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза. Гэтае рэчыва ўжываецца для падаўжэння тэрміна прыдатнасці, аднак можа выклікаць алергічныя рэакцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках