22 лiпеня 2025, aўторак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Балтыку ад Расеі абароняць дроны з ветразямі

1
The Guardian: Балтыку ад Расеі абароняць дроны з ветразямі
Фота: James Brooks/AP

Данія запусціла чатыры такія судны ў рамках пілотнага праекта.

Данія пачала выпрабаванні амерыканскіх марскіх дронаў Saildrone ў Балтыйскім моры з мэтай узмацнення марскога назірання і абароны падводных кабеляў і трубаправодаў ад магчымых нападаў з боку Расеі, піша The Guardian (пераклад - сайт Charter97.org).

Беспілотныя судны даўжынёй 10 метраў выкарыстоўваюць вецер, сонечную энэргію і дызельнае паліва. Яны абсталяваныя штучным інтэлектам, камерамі, радарамі і датчыкамі, дзякуючы чаму могуць збіраць больш дакладную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў моры, чым спадарожнікі. Яны ўжо ўжываліся ВМС ЗША для барацьбы з наркагандлем і незаконным промыслам, але ў Еўропе выкарыстоўваюцца ўпершыню - менавіта ў вайсковых мэтах.

«Saildrone забяспечвае нас вачыма і вушамі там, дзе раней іх не было», – заявіў генеральны дырэктар кампаніі Рычард Джэнкінс.

Адной з ключавых задач новых беспілотнікаў стане назіранне за «ценявым флотам» Расеі - танкерамі, якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый і паставак нафты ў Кітай і Індыю. Saildrone здольны адсочваць падазроныя перасоўванні суднаў і выяўляць магчымыя спробы сабатажу падводнай інфраструктуры.

Данія запусціла чатыры такія судны ў рамках пілотнага праекта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках