20 лiпеня 2025, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ГУВ апублікавалі довады канібалізму ў войсках РФ

У ГУВ апублікавалі довады канібалізму ў войсках РФ

Украінскія выведнікі перахапілі размову акупантаў.

Расейскі акупант уважаўся за прапаўшага без вестак. Але насамрэч яго забіў і з'еў калега. Пра гэта сведчыць радыёперахоп, апублікаваны Галоўнай управай выведкі Украіны.

«У чарговай перахопленай украінскімі выведнікамі размове ― сапраўдны хорар-дэтэктыў. Вайскоўца акупацыйнага войска, якога ўважалі за зніклага, з'еў «пабрацім», - гаворыцца ў паведамленні.

У перахопе можна пачуць расказ камандзіра аднаго з падраздзяленняў асобнага выведвальнага батальёна 68-й мотастралковай дывізіі УС РФ.

З яго слоў, расейскі захопнік з пазыўным «Брэлок» з'еў іншага акупанта, у якога быў пазыўны «Фама». Апошняга ўважалі за зніклага, але насамрэч ён нікуды не ўцякаў.

«Брэлок» яго заваліў, а потым еў два тыдні», - кажа мужчынскі голас на запісе.

Пазней і самога «Брэлка» знайшлі мёртвым.

«Кажуць, 200 (загінулы, - рэд.) быў. Ну, ён з'еў партнёра, так што гэта так, для разважанняў», - адзначыў акупант.

«Брэлок» і «Фама» праходзілі службу ў складзе 52-га асобнага выведвальнага батальёна 68-й мотастралковай дывізіі УС РФ. Падраздзяленне ваюе на Купянскім кірунку ля пасёлкаў Заходняга і Лімана Першага.

«Канібалізм - чарговы довад глыбокага маральнага і псіхалагічнага заняпаду расейскіх акупацыйных войск, якія засталіся без базавай павагі да чалавечага жыцця - нават уласнага», - падкрэслілі ў ГУВ МА.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках