20 лiпеня 2025, Нядзеля, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў загаварыў аб ліквідацыі аяталы Хамэнэі

Пяскоў загаварыў аб ліквідацыі аяталы Хамэнэі

У Крамлі занерваваліся.

У Крамлі назвалі змену рэжыму ў Іране «непрымальнай».

Як інфармуе Sky News, пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

З яго слоў, забойства Вярхоўнага лідара краіны «адкрые скрыню Пандоры».

Пяскоў сказаў, што Расея адрэагуе «вельмі негатыўна», калі аятала Алі Хамэнэі будзе забіты.

Заявы прагучалі на фоне паведамленняў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыме пастанову аб далейшых дзеяннях у дачыненні да Ірана праз «два тыдні».

«Сітуацыя надзвычай напружаная і небяспечная не толькі для рэгіёна, але і для ўсяго свету. Пашырэнне складу ўдзельнікаў канфлікту патэнцыйна яшчэ больш небяспечнае. Гэта прывядзе толькі да чарговага кола канфрантацыі і эскалацыі напружанасці ў рэгіёне», - дадаў прадстаўнік расейскага дыктатара.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нэтаньяху мяркуе, што ліквідацыя вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хамэнэі пакладзе канец, а не абвастрыць, вайну паміж Ізраілем і Іранам, якая ўспыхнула ў канцы мінулага тыдня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках