20 лiпеня 2025, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва УСУ з'явіўся новы ўдарны дрон

Ва УСУ з'явіўся новы ўдарны дрон

На оптавалакне.

Міністэрства абароны кадыфікавала і дапусціла да эксплуатацыі ва УСУ айчынны беспілотны авіяцыйны FPV-комплекс «Светлавод» на оптавалакне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

Адзначаецца, што дроны комплексу «Светлавод» пабудаваныя на трывалай раме, маюць высокапрадукцыйныя рухавікі, ёмістыя лёгкія акумулятары.

Акрамя таго, гэтыя ўдарныя беспілотнікі маюць оптавалакновы канал кіравання, дастаўляюць баявы зарад на адлегласць некалькіх дзясяткаў кіламетраў. Дроны-камікадзэ аснашчаны сістэмамі аўтаматычнага выяўлення і распазнавання цэляў. У залежнасці ад камплектацыі могуць быць абсталяваныя дзённымі ці начнымі камерамі.

Паводле звестак Мінабароны Украіны, «Светлавод» разгортваецца ў баявое становішча за некалькі хвілінаў. Увогуле, з пачатку 2025 года да эксплуатацыі ў войсках было дапушчана больш за 60 узораў беспілотных авіяцыйных комплексаў з оптавалакновым каналам кіравання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках