20 лiпеня 2025, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Крах іранскай стратэгіі


Financial Times: Крах іранскай стратэгіі


Аятала пераацаніў магчымасці сваіх проксі.

Іранская стратэгія дэманстрацыі сілы без адкрытай вайны пад пагрозай. З моманту нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года і наступнага адказу ЦАХАЛ, Ісламская Рэспубліка ўцягнутая ў ваенны канфлікт, якога дзесяцігоддзямі ўнікала, піша Financial Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Адказ Ірана на забойства генерала Касема Сулеймані ў 2020 годзе быў магутным, але прадуманым: удары па амерыканскіх базах у Іраку прайшлі без ахвяраў. Тады вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі прадэманстраваць сілу і змог унікнуць маштабнай вайны. Так рэалізоўвалася стратэгія «ні вайны, ні міру».

Але памылкі, недаацэнка зменаў у стратэгіі Ізраіля і пераацэнка магчымасцяў сваіх проксі, прывялі да эскалацыі. Пасля нападаў ХАМАС Ізраіль перайшоў у наступ. Удары Цахала знішчылі іранскія ваенныя аб'екты, ядзерныя аб'екты і эліту ўзброеных сілаў. Ізраіль дамогся перавагі ў паветры і ўдарыў па лідарах «Хезбалы» і ХАМАС, уключаючы ліквідацыю палітычнага лідара ХАМАС у Тэгеране.

Нягледзячы на запускі ракетаў па Ізраілі, Іран саступае тэхналагічна і ў выведцы. Проксі, якія падтрымліваюцца Тэгеранам, дзейнічаюць стрымана. Нават «Хезбала» не ўступіла ў адкрытую вайну.

На меркаванне аналітыкаў, Тэгеран трапіў у пастку стратэгіі, якая больш не працуе. Пры ўмяшанні ЗША і ўзмацненні ціску Іран могуць прымусіць да перамоваў на менш выгадных умовах, чым раней.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках