Фільм пра вайну ва Украіне «Просты салдат» пакажуць на міжнародным кінафестывалі
- 20.06.2025, 14:24
- 2,344

Карціна сабрала каманду, якая ўражвае.
На міжнародным фестывалі дакументальнага кіно Sheffield DocFest адбудзецца прэм'ера фільма «Просты салдат» (A Simple Soldier) – магутнай стужкі, якая расказвае асабістую гісторыю ўкраінскага рэжысёра Арцёма Рыжыкава, які пасля ўварвання Расеі ў 2022 годзе змяніў камеру на зброю, піша Deadline.
Карціна знятая ў суаўтарстве з рэжысёрам Хуанам Каміла Крусам і сабрала каманду, якая ўражвае: Бэн Сілверман і Говард Оўэнс, лаўрэат «Оскара» Джон Батсек і прадусар Джэймс Пэкер.
Паводле сюжэту, Арцём, будучы аператарам, пастанаўляе пайсці на фронт у якасці прафесійнага салдата. Ён не адмаўляецца ад здымак цалкам – у ягоных руках нярэдка можна ўбачыць і камеру, і зброю. Герой фіксуе хаос, боль і сяброўства ў акопах, імкнучыся захаваць сувязь з сям'ёй і маладой жонкай. Фільм паказвае не толькі баявыя дзеянні, але каханне, вернасць, адвагу і спробу захаваць чалавечнасць у жахлівых абставінах.