20 лiпеня 2025, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі заела кружэлку

13
У Лукашэнкі заела кружэлку

Бульбяная траўма не гоіцца.

На нарадах у Адміністрацыі і на «Беларусьфільме», на выездах з чыноўнікамі на месцы, на семінарах, урачыстых прыёмах і сустрэчах з Пуціным ён гаворыць пра бульбу. Сёння пра бульбу ён расказаў на цырымоніі ўзнагароджання выпускнікоў і выкладчыкаў установаў вышэйшай адукацыі, піша planbmedia.io.

Лукашэнка зноў паўтарыў, што беларусам трэба было б самастойна высаджваць на прысядзібных надзелах бульбу, каб потым ранняй вясной не скардзіцца на нястачу бульбы ў крамах.

«Калі я пакрытыкаваў вас за тое, што вы, маючы лецішча, дзве-тры баразнёнкі, не высадзілі бульбы і ў вас няма бульбы ў сакавіку месяцы, ну прабачце, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Я карыстаюся такім прынцыпам: перш чым у кагосьці камень кінуць або пакрытыкаваць, перад люстэркам устань і паглядзі на сябе. Заўсёды карыстаюся гэтым прынцыпам. Паглядзіце на сябе. Глядзіце ў жыцці, што вы зрабілі і што не зрабілі, што вам трэба зрабіць».

Вунь з TikTok

Прайшоўся ён і па скаргах педагогаў, чарговы раз выявіўшы сябе знаўцам трэндаў TikTok. Яму не спадабалася, сярод іншага, што настаўнікі скардзяцца на неабходнасць наведваць вучняў дома.

«Я прачытаў тое, што пісалі ў “ціктоках”, “ціктокаліся” нашыя выкладчыкі, настаўнікі. Адзін напісаў, а іншыя рэагуюць: “Вось, прымушаюць да вучняў дадому хадзіць, а там алкашы такія-сякія, як туды зойдзеш…”» – сказаў Лукашэнка. Ён упэўнены, што такія наведванні неабходныя. Маўляў, для таго, каб паспяхова перадаваць веды, трэба не толькі бачыць студэнта, вучня на лекцыях і ўроках, але і ведаць, якая сітуацыя ў яго дома, ведаць бацькоў.

Дасталася і крытыкам указа, які прымушае абкошваць асабісты надзел і прылеглыя тэрыторыі. І зноў Лукашэнка казыраў асабістым прыкладам. «Калі нехта не гатовы абкошваць свой надзел і пяць метраў суседняга, калі там бабулька… Гэта не да мяне. Я гэта не надта разумею. Я прэзідэнт, і мне трэба – абкосяць, але я з касой хаджу і нічога ў гэтым ганебнага не бачу».

Так што раўнанне на Лукашэнку: косім самі, на бульбу не налягаем, і «ціктокаемся» мінімальна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках