20 лiпеня 2025, Нядзеля, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі баец у адзіночку ўзяў у палон чатырох расейцаў

2
Украінскі баец у адзіночку ўзяў у палон чатырох расейцаў

Вайсковец з Трэцяй штурмавой расказаў, як у яго гэта атрымалася.

Баец з Трэцяй асобнай штурмавой брыгады УСУ з поклічам «Марык» у адзіночку ўзяў у палон чатырох расейскіх акупантаў на перадавой. У відэа на YouTube-канале брыгады ён расказаў, як яму гэта ўдалося.

«Марык» падзяліўся, што група варожых салдатаў спрабавала замацавацца ў пасадцы з дапамогай квадрацыклаў. Тым не менш украінскія дроны змаглі выявіць іх, пасля чаго двое акупантаў былі ліквідаваныя адразу, а іншыя – схаваліся ў бліндажы.

Паводле словаў байца, ён выправіўся на перахоп і наблізіўся да акупантаў.

«Нас тут шмат, здавайцеся», – сказаў ён варожым салдатам.

«Марык» дадаў, што пасля гэтага расейцы пастанавілі здацца ў палон без бою. Яны склалі зброю на зямлю і сталі на калені. Паводле ягоных словаў, акупанты пазней моцна здзівіліся, калі заўважылі, што ўвесь гэты час украінскі вайсковец быў адзін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках