Нацбанк выпусціць новую партыю калекцыйных манетаў
6- 20.06.2025, 15:58
- 2,980

Наклад склаў 5 тысячаў.
У аўторак, 24 чэрвеня, у касы Нацбанка зноў паступяць памятныя медна-нікелевыя манеты «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», піша tochka.by.
Пра гэта паведамляе прэс-служба фінансавага рэгулятара. Там удакладнілі, што гэта новы выпуск манетаў.
Як выглядаюць «пераможныя» манеты
Срэбныя і медна-нікелевыя памятныя манеты «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» выпушчаныя ў абарачэнне 31 сакавіка 2025 года.

Медна-нікелевыя адчаканеныя наміналам 1 рубель і тыражом 5000 штук.
Іх маса – 57,00 г, дыяметр – 50,00 мм.
Да памятнай даты Нацбанк выпускаў і срэбную манету наміналам Br20 і накладам 2500 штук.
Манеты адчаканеныя Казахскім манетным дваром.
Дзе можна набыць манеты
Нацбанк будзе прадаваць манеты праз свае касы ў Менску на адрасе: вул. Талстога, 6.
Яны працуюць паводле наступнага графіку:
панядзелак – чацвер – з 08:30 да 15:30
пятніца – з 08:30 да 14:30.
У перадсвяточныя дні час працы касаў скарачаецца на адну гадзіну.