Кліенты Wildberries атрымаюць банкаўскія карты маркетплэйсу
12- 20.06.2025, 16:13
- 7,944

Яны ўжо ёсць у працаўнікоў кампаніі.
Wildberries пачне выпускаць банкаўскія плацежныя карткі для раздробных кліентаў.
Пра гэта заявіла заснавальніца кампаніі Wildberries & Russ Таццяна Кім на канферэнцыі ПМЭФ, паведамляе карэспандэнт Frank Media.
Пакуль прадукт даступны для нашых супрацоўнікаў, паведаміла Кім. Але неўзабаве маркетплейс мае намер пачаць выпуск такіх картаў для пакупнікоў Wildberries.
«Імі можна расплачвацца не толькі на нашай пляцоўцы, але ў прынцыпе і ў афлайне», – заявіла кіраўніца Wildberries &Russ.
Пра тое, якім катэгорыям кліентаў будзе даступная гэтая паслуга, пакуль не гаварылася.