Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на выходныя
4- 20.06.2025, 22:39
- 4,706

Беларусаў чакаюць кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер.
У суботу, 21 чэрвеня, у Беларусі ноччу будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Сёння ўдзень прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні, ноччу і раніцай – парывісты.
Тэрмометры ноччу пакажуць 6–12 градусаў вышэй за нуль. Днём паветра прагрэецца да +18...+23 градусаў.
У нядзелю, 22 чэрвеня, таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, днём пры навальніцах – моцны парывісты.