Траву ў Менску будуць касіць студэнты
19- 20.06.2025, 17:14
- 7,582

Улады заявілі пра нястачу працоўнай сілы.
Менскія ўлады абмеркавалі праблему зарастання сталіцы травой і выказалі ідэю задзейнічаць у яе скошванні студэнцкія атрады, піша агенцтва «Менск-Навіны».
На пасяджэнні працоўнай групы ў Менгарвыканкаме абмеркавалі, чаму трава ў горадзе вырасла да 80 см, хоць яе павінны касіць, калі яна дасягае 10–15 см, але не радзей за адзін раз на месяц.
Прычынамі назвалі нястачу працоўнай сілы, праблемы з тэхнікай і нізкую аплату працы – многія касцы працуюць толькі чатыры гадзіны за дзень, бо гэта іх падпрацоўка.
Намесніца гендырэктара аб'яднання «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Настасся Вараб'ёва адзначыла, што неабходны гнуткі падыход да графікаў, каб своечасова рэагаваць на сітуацыю.
Намеснік старшыні Менгарвыканкама Алег Корзун прапанаваў далучаць да працы студэнцкія атрады.