У Крамлі заявілі, што спыненне агню ім не патрэбнае
19- 20.06.2025, 17:18
- 15,510

ФОТА: GETTY IMAGES
Пяскоў адпрэчыў прапановы Трамп.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што краіна-агрэсарка Расея не мае намеру заключаць пагадненне аб спыненні агню з Украінай, паколькі валодае «стратэгічнай перавагай» у вайне
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Sky News.
«Цяпер у нас ёсць стратэгічная перавага. Чаму мы мусім яе страчваць? Мы не збіраемся яе страчваць. Мы ідзем наперад. Мы рухаемся наперад і будзем прадаўжаць прасоўвацца», – прыводзіць выданне словы Пяскова.
Пры гэтым ён сцвярджае, што Расея «магла б пагадзіцца на перамір'е» ў выпадку, калі краіны Захаду на час спынення агню абавязаліся б спыніць пастаўкі зброі Украіне.
«Перамір'е – гэта перамір'е, гэта азначае, што вы спыняецеся. Але Амерыка не кажа: “мы спынім усе пастаўкі”, як і Брытанія і Францыя. У гэтым праблема», – адказаў Пяскоў на пытанне, ці гатовая Масква ўзяць на сябе аналагічныя абавязальніцтвы.