20 лiпеня 2025, Нядзеля, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя можа разгледзець уступленне ў NATO

9
Аўстрыя можа разгледзець уступленне ў NATO

Экс-кіраўнік Мінабароны назваў умову.

Нейтральная Аўстрыя можа разгледзець магчымасць сяброўства ў NATO, калі Славакія выйдзе з Альянсу.

Пра гэта ў інтэрв'ю Dennik N заявіў былы міністр абароны Аўстрыі Вернер Фаслабенд.

Фаслабенд адзначыў, што Аўстрыя практычна поўнасцю акружаная краінамі-чальцамі NATO. І ў выпадку атакі з усходу краіна спадзяецца, што Расеі давядзецца спачатку прайсці праз Славакію, якая знаходзіцца ў NATO.

«Калі б Славакія выйшла з NATO, гэта пагоршыла б сітуацыю з бяспекай і для Аўстрыі. Гэта, безумоўна, выклікала б вялікую дыскусію пра сяброўства Аўстрыі ў NATO і пра магчымае ўступленне ў NATO», – падкрэсліў былы міністр.

Фаслабенд, які сёння з'яўляецца дырэктарам Аўстрыйскага інстытута еўрапейскай і бяспекі палітыкі, прызнае, што Аўстрыя атрымлівае выгоду са свайго геаграфічнага становішча.

«Гэта адна з прычынаў, чаму гавораць, што Аўстрыі цяпер не пагражае непасрэдная небяспека. Яна акружаная краінамі-сяброўкамі NATO і, такім чынам, знаходзіцца ў адноснай бяспецы», – дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках