22 лiпеня 2025, aўторак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландыя адмовілася ад вугалю для вытворчасці электраэнэргіі

6
Ірландыя адмовілася ад вугалю для вытворчасці электраэнэргіі
Moneypoint ТЭС

Апошняя вугальная ТЭС у краіне пераходзіць у рэзерв і пры неабходнасці будзе працаваць толькі на нафце.

Ірландская кампанія ESB абвясціла пра спыненне выкарыстання вугалю на станцыі Moneypoint – адзінай вугальнай ТЭС у Ірландыі. Пра гэта паведамляецца на яе сайце.

Станцыя Moneypoint цяпер пераходзіць у статус рэзервовага аб'екта да 2029 года. У выпадку неабходнасці яна зможа працаваць на нафце на ўказанне ірландскага аператара электрасеткі EirGrid.

Паступова аб'ект ператворыцца ў пляцоўку для размяшчэння абсталявання, неабходнага для пераходу краіны да аднаўляльных крыніцаў энэргіі.

Важнай часткай гэтага працэсу стала ўсталяванне першага ў Ірландыі сінхроннага кампенсатара, які пачаў працаваць там у 2022 годзе. Гэтае абсталяванне выконвае крытычна важную ролю ў падтрыманні стабільнасці электрасеткі, бо дапамагае рэгуляваць інэрцыю і частату сеткі, калі сістэма атрымлівае вялікія аб'ёмы электраэнэргіі ад сонечных і ветравых электрастанцый.

Адмова ад вугальнай генерацыі стала магчымай дзякуючы хуткаму развіццю ветраэнэргетыкі ў Ірландыі – яна ўжо забяспечвае больш за трэць электраэнэргіі краіны, паведамляе Bloomberg.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках