20 лiпеня 2025, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка перамагла Рыбакіну, адгуляўшы чатыры матчболы ў 1/4 фіналу турніру ў Берліне

6
Сабаленка перамагла Рыбакіну, адгуляўшы чатыры матчболы ў 1/4 фіналу турніру ў Берліне

Рахунак у вочным супрацьстаянні стаў 7:4 на карысць беларускі.

Беларуска Арына Сабаленка, якая ўзначальвае рэйтынг WTA, адолела 11-ю ракетку свету Алену Рыбакіну з Казахстана ў чвэрцьфінале турніру Berlin Tennis Open – 7/6(6), 3/6, 7/6(6).

Сабаленка ў канцоўцы трэцяга сэту адгуляла чатыры матчболы Рыбакінай на тай-брэйку пры ліку 2:6.

Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 45 хвілінаў.

За выхад у фінал яна паспрачаецца з чэшкай Маркетай Вандроўшавай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках