20 лiпеня 2025, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Слуцкам упаў аўтакран

3
Пад Слуцкам упаў аўтакран

Стралой забіла працоўнага.

У Слуцкім раёне раніцай 19 чэрвеня загінуў будаўнічы працоўны. Яго да смерці прыціснула стралой аўтакрана, паведамілі ва ўправе Следчага камітэта Менскай вобласці.

Трагедыя здарылася на будпляцоўцы каля аграгарадка Вежы Слуцкага раёна. Паводле папярэдніх звестак, блізу 11 раніцы 19 чэрвеня там перакуліўся аўтакран «КамАЗ».

«Цясляр, які знаходзіўся на тэрыторыі, атрымаў смяротныя траўмы ад стралы крана і памёр на месцы», – расказалі ва УСК.

Апытаныя відавочцы, прызначаныя экспертызы, канфіскаваная тэхнічная дакументацыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках