МТС палепшыў якасць 4G яшчэ ў 26 раёнах Беларусі
10- 20.06.2025, 20:36
- 7,538

У якіх менавіта.
Кампанія МТС прадаўжае развіццё сеткі чацвёртага пакалення. Абанентам дадаткова сталі даступныя яшчэ 112 сектараў базавых станцый адразу ў 26 раёнах краіны, у тым ліку абласных і раённых цэнтрах, а таксама невялікіх населеных пунктах.
Чарговы этап уключэння 4G закрануў Менск, Берасце і Магілёў. Таксама сувязь стала больш хуткай і стабільнай у такіх гарадах раённага значэння, як Баранавічы, Бабруйск, Глуск, Горкі, Жыткавічы, Кіраўск, Мазыр, Асіповічы, Ашмяны і Столін. Акрамя гэтага, паляпшэнне якасці 4G-злучэння ахапіла некаторыя невялікія гарады, гарадскія пасёлкі і вёскі па ўсёй краіне.
Дадатковыя сектары дазволяць забяспечыць больш высокую хуткасць перадачы звестак, устойлівае злучэнне і якасныя галасавыя выклікі паводле тэхналогіі VoLTE нават у месцах з высокай нагрузкай на сетку. Працы ў развіцці сеткі 4G ажыццяўляюцца ў партнёрстве з адзіным інфраструктурным правайдарам beCloud. Базавыя станцыі працуюць у дыяпазонах 800, 1800 і 2600 Мгц.