У Нямеччыне зноў фіксуюць рэкордную колькасць насельніцтва
7- 20.06.2025, 20:42
- 3,878

На канец 2024 года ў ФРГ жыло амаль 83,6 мільёна чалавек.
Нягледзячы на тое што колькасць нараджэнняў у Нямеччыне ў 2024 годзе была меншая за колькасць смерцяў, насельніцтва краіны вырасла – праз міграцыю.
Пра гэта сведчаць звесткі Федэральнай статыстычнай управы Нямеччыны, якія прыводзіць партал Welt.
На канец 2024 года ў Нямеччыне пражывала амаль 83,6 мільёна чалавек, што з'яўляецца самым вялікім зафіксаваным паказнікам. Рост у параўнанні з 2023 годам склаў 0,1%, ці 121 тысяча чалавек.
Рост нямецкага насельніцтва звязаны з прыбыццём замежнікаў: паводле звестак Федэральнай статыстычнай управы, замежнае насельніцтва Нямеччыны вырасла на 283 тысячы чалавек, ці 2,3%.
Дзель іншаземцаў у насельніцтве Нямеччыны вырасла з 14,5 адсотка на канец 2023 года да 14,8 адсотка на канец 2024 года. Найбольшыя групы замежнікаў складалі туркі (блізу 1,4 мільёна), украінцы (амаль 1,1 мільёна) і сірыйцы (блізу 890 тысячаў).
Затое натуральнага прыросту насельніцтва ў Нямеччыне ў 2024 годзе зноў не зафіксавалі, паколькі смяротнасць перавысіла нараджальнасць на 330 тысячаў.
Насельніцтва Нямеччыны вырасла на 300 тысячаў чалавек цягам 2023 года, да рэкордных 84,7 мільёна чалавек – чыстая міграцыя ў краіну кампенсавала нізкі ўзровень нараджальнасці і старэнне насельніцтва.