БДУ вылецеў з топ-400 галоўных універсітэтаў свету
10- 20.06.2025, 20:50
- 4,468

За часы кіравання Лукашэнкі адукацыя ў краіне дасягнула «дна».
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт страціў адразу 60 пазіцый у адным з самых уплывовых рэйтынгаў сусветных універсітэтаў QS World University Rankings, раней вядомым як Times Higher Education, паведамляе «Еўрарадыё».
У свежым рэйтынгу БДУ заняў 447-е месца, у той час як год таму ён быў на 387-м месцы.
БНТУ і БДУІР таксама ўпалі ў рэйтынгу. Палітэх размясціўся на 860 месцы, а універсітэт электронікі – на 1413 месцы.
Лідарам рэйтынгу другі год запар стаў амерыканскі Massachusetts Institute of Technology, другое месца ў брытанскага Imperial College London, а на трэцім – Стэнфард, які за год падняўся на тры месцы.
QS World University Rankings бярэ да ўвагі такія паказнікі як «акадэмічная рэпутацыя», колькасць цытаваных працаў і аб'ём навуковых даследаванняў.