19 лiпеня 2025, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ліверпуль» набыў футбаліста каманды Нямеччыны за рэкордныя €125 млн

«Ліверпуль» набыў футбаліста каманды Нямеччыны за рэкордныя €125 млн
Флориан Вирц

«Ліверпуль» набыў футбаліста каманды Нямеччыны за рэкордныя €125 млн

«Ліверпуль» абвясціў на сваім сайце пра пераход з «Баера» паўабаронцы каманды Нямеччыны Фларыяна Вірца.

22-гадовы футбаліст падпісаў з ангельскім клубам пяцігадовы кантракт.

Вірц з'яўляецца выхаванцам «Баера», у асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2020 годзе. Усяго футбаліст правёў за нямецкі клуб 197 матчаў, забіў 57 галоў і зрабіў 65 дзейсных перадачаў. З «Баерам» ён перамог чэмпіянат (2023/24), Кубак (2023/24) і Суперкубак (2024) Нямеччыны.

У камандзе Нямеччыны Вірц правёў 31 матч і забіў сем галоў.

Transfermarkt піша, што «Ліверпуль» набыў Вірца за €125 млн. Гэта рэкордны трансфер у гісторыі ангельскага клуба. У 2022-м «Ліверпуль» набыў уругвайца Дарвіна Нуньеса ў «Бенфікі» за €85 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках