16 лiпеня 2025, Серада, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не атрымаю Нобеля»: Трамп заявіў, што паклаў канец «кровапраліццю»

18
«Не атрымаю Нобеля»: Трамп заявіў, што паклаў канец «кровапраліццю»

Што меў на ўвазе прэзідэнт ЗША?

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што змог дабіцца падпісання міру паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Руандай, вызначыўшы гэта як сваю асабістую заслугу.

«Я вельмі рады паведаміць, што разам з дзяржсакратаром Марка Рубіё я падпісаў выдатную дамову паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Рэспублікай Руанда, паклаўшы канец вайне, вядомай дзесяцігоддзямі жорсткага кровапраліцця», - напісаў Трамп у сваёй сетцы Truth Social.

Ён дадаў, што прадстаўнікі дзвюх краін, як чакаецца, падпішуць мірную дамову ў Вашынгтоне на наступным тыдні.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША паскардзіўся, што не атрымае за гэта Нобелеўскую прэмію міру.

“Я не атрымаю Нобелеўскую прэмію міру за гэта. Я не атрымаў яе за спыненне вайны паміж Індыяй і Пакістанам, ці Сербіяй і Косава, ці за захаванне міру паміж Егіптам і Эфіопіяй…Я не атрымаю яе за Расею/Украіну ці Ізраіль/Іран — якія б ні былі вынікі — але людзі ведаюць, і гэта ўсё, што для мяне важна», - заявіў ён.

Трамп рэгулярна заяўляе аб сваіх міратворчых поспехах, аднак рэальных вынікаў яго намаганні прыносяць не так шмат. Так, ён абяцаў скончыць вайну Расеі супраць Украіны спачатку за 24 гадзіны, затым за 100 дзён, аднак дагэтуль так і не змог дабіцца гэтага.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках