17 лiпеня 2025, Чацвер, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве знойдзены мёртвым беларускі актывіст Зміцер Каспяровіч

У Варшаве знойдзены мёртвым беларускі актывіст Зміцер Каспяровіч
Зміцер Каспяровіч

Яму было 43 гады.

У Варшаве загінуў беларускі апазіцыйны палітык і актывіст, сябра Сейма партыі БНФ Зміцер Каспяровіч, паведамляе Charter97.org.

Цела Змітра знайшлі ў ягоным доме ў польскай сталіцы. З СМІ вядома, што смерць 43-гадовага мужчыны надышла не ў выніку натуральных прычын.

Зміцер Каспяровіч з маладога ўзросту, цягам 20 гадоў, знаходзіўся ў патрыятычных арганізацыях - быў у «Маладым фронце», затым у партыі БНФ. Быў сябрам Сейма партыі БНФ. У 2006 годзе яго пасадзілі на паўгода за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сцяг над Менгарвыканкамам.

Пасля ўзмацнення рэпрэсій актывіст эміграваў, але ў 2022 годзе прыехаў у Менску і быў затрыманы. Пазней ён змог выбрацца з краіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках