Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускага «Заводу дакладнай электрамеханікі»
- 1,756

Указ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 чэрвеня падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да 55 кампаній і 56 фізічных асоб з РФ, Беларусі і Кітая. У спісе ёсць і беларускі «Завод дакладнай электрамеханікі».
Указ уводзіць санкцыі супраць асоб і кампаній, якія маюць дачыненне да вытворчасці беспілотнікаў у Расеі, адзначала выданне «РБК-Украіна».
Унесены ў спіс «Завод дакладнай электрамеханікі» быў створаны ў 2009 годзе. Ён працуе ў сферах рэактыўных сістэм залпавага агню, авіябомбаў малога калібру, мішэневых комплексаў, мадэрнізацыі рэактыўных набояў. Спецыялісты завода навучаюцца ў тым ліку ў Расеі. Маецца Цэнтр калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем - гаворка пра паслугі спадарожнікавай электрасувязі.
Паводле інфармацыі расследавальнікаў, завод займаўся наладжваннем вытворчасці рэактыўных набояў 122 мм.
У сакавіку прадпрыемства патрапіла ў санкцыйны спіс Еўразвяза.