18 лiпеня 2025, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Летні наступ Пуціна захлынуўся на старце

2
Летні наступ Пуціна захлынуўся на старце

Эстонская выведка ўказала на пракол РФ.

Расейскае войска не дэманструе істотнага прасоўвання на ўсходнім фронце Украіны і ўсё часцей звяртаецца да нападаў на мірныя аб'екты. Пра гэта заявіў палкоўнік Антс Ківісельг, кіраўнік Цэнтра выведкі Сіл абароны Эстоніі, інфармуе ERR.

Паводле слоў Ківісельга, маштабны летні наступ Расеі, які доўжыцца ўжо два месяцы, фактычна забуксаваў праз моцную ўкраінскую абарону і трансфармаваўся ў лакальныя баі без стратэгічнага прарыву.

«Расейскі летні наступ, які доўжыцца ўжо два месяцы, у асноўным на ўсходзе Украіны, фактычна, спыніўся праз жорсткую абарону ўкраінцаў і перарос у баявую аперацыю тактычнага ўзроўню, у якой расейцы спрабуюць працягваць наступ, нягледзячы на вялікія страты», – адзначыў ён.

Паводле ацэнак эстонскай выведкі, інтэнсіўнасць атак з боку Расеі на гэтым тыдні не вырасла: агулам акупанты ажыццяўляюць 150-160 спроб штурму штодзень.

«Мяркуючы па абстрэлу, па-ранейшаму можна сказаць, што асноўныя намаганні Расеі сканцэнтраваныя на Пакроўскім раёне Данецкай вобласці, дзе па-ранейшаму адбываецца палова баявых сутыкненняў», – растлумачыў палкоўнік.

Наконт сітуацыі на поўначы, напрыклад, у Сумскай вобласці, Ківісельг адзначыў, што расейскае наступленне там практычна спынілася дзякуючы актыўнай абароне УСУ, хоць першапачаткова РФ дасягнула частковага поспеху.

У стратэгічным плане Расея не адмаўляецца ад сваіх мэт, аднак, са слоў Ківісельга, УСУ эфектыўна стрымліваюць націск і не дазваляюць супраціўніку ажыццявіць маштабны прарыў.

«Што тычыцца далейшых дзеянняў, то ацэнка застаецца такой: хоць стратэгічныя мэты і планы расейцаў не змяніліся, нягледзячы на іх намаганні, расейскі бок не здольны ажыццявіць аператыўны прарыў ні на адным з франтоў, а ўкраінскія Сілы абароны здольныя кантраляваць ціск», – падсумаваў ён.

Акрамя таго, прадстаўнік эстонскай выведкі звярнуў увагу на рост колькасці авіяўдараў па мірным насельніцтве. Калі раней гэта былі адзінкавыя выпадкі, то зараз такая тактыка стала сістэмнай.

«Гэта па-ранейшаму сведчыць аб волі РФ, якая, калі не ўдаецца дамагчыся чаканага поспеху на фронце, пераходзіць да наўпроставай тэрарыстычнай тактыкі, нападу на цывільныя аб'екты з мэтай псіхалагічнага ціску на насельніцтва», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках