19 лiпеня 2025, Субота, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла зорка «Іроніі лёсу» Валянціна Талызіна

Памерла зорка «Іроніі лёсу» Валянціна Талызіна
Валянціна Талызіна

Яна захаплялася Лукашэнкам і падтрымлівала вайну ва Украіне.

Памерла савецкая і расейская актрыса Валянціна Талызіна, паведаміў Тэатр Массавета. Артыстцы было 90 гадоў.

Талызіна нарадзілася ў 1935 годзе. Выканала больш за 40 цэнтральных і галоўных роляў у Тэатры Массавета, амаль 100 роляў у кіно і тэлефільмах.

У фільмаграфіі актрысы - савецкія стужкі «Зігзаг поспеху», «Старыя-разбойнікі», «Іронія лёсу, або з лёгкай парай!», «Афоня», «Пра беднага гусара замовіце слова», «Вялікая перамена».

У «Іроніі лёсу» Валянціна Талызіна не толькі сыграла адну з роляў, але і падарыла свой голас галоўнай гераіні - у Барбары Брыльскай, выканаўцы ролі Надзі, быў занадта моцны польскі акцэнт.

У наш час грала, напрыклад, у серыяле «Лініі лёсу» пачатку 2000-х, а 90-годдзе сустрэла на сцэне тэатра.

У 2024 годзе Талызіна расказвала ў інтэрв'ю беларускаму дзяржТВ, што ёй «вельмі падабаецца» Лукашэнка. Актрыса таксама падтрымлівала ўварванне Расеі ва Украіну.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках