17 лiпеня 2025, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль ліквідаваў галоўнага збройніка іранскіх «проксі»

Ізраіль ліквідаваў галоўнага збройніка іранскіх «проксі»

ЦАХАЛ раскрыў падрабязнасці аперацыі.

Выкарыстоўваючы дакладныя выведзвесткі знішчальнікі ВПС ЦАХАЛа ліквідавалі ў Іране Бехнама Шахрыяры, што ўзначальваў у Корпусе вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) «Падраздзяленне 190», якое адказвае за пастаўку іранскай зброі праіранскім сілам, пішуць «Детали».

Пра гэта распавяла ў суботу, 21 чэрвеня прэс-служба ЦАХАЛ. Шахрыяры быў ліквідаваны ў сваім аўтамабілі, калі здзяйсняў у сваім аўтамабілі інспекцыйную паездку па Заходнім Іране. Месца, дзе ён быў ліквідаваны, размешчанае больш за 1000 кіламетрах ад межаў Ізраілю.

У рамках сваёй пасады Шахрыяры цягам многіх гадоў узбройваў розныя тэрарыстычныя групоўкі, у тым ліку, «Хізбалу», ХАМАС і хусітаў, каб рэалізаваць планы іранскага рэжыму па знішчэнні Ізраіля. Ён пастаўляў тэрарыстам ракеты і набоі, многія з якіх былі выпушчаныя па Ізраілі падчас вайны.

Акрамя гэтага, Шахрыяры кіраваў пераводам сотняў мільёнаў даляраў для фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці праз свае ўнікальныя сувязі ў Турцыі і Лібане, выкарыстоўваючы сетку падстаўных кампаній і абменных пунктаў. Яго ліквідацыя ўяўляе сабой сур'ёзны ўдар па проксі-сілах Ірана вакол Ізраілю, падрываючы іх здольнасці перагрупавацца і ўмацавацца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках