17 лiпеня 2025, Чацвер, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпасланнік Трампа Кіт Келаг сустрэўся з Лукашэнкам

42
Спецпасланнік Трампа Кіт Келаг сустрэўся з Лукашэнкам

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША прыбыў у Менск.

Дыктатар Лукашэнка 21 чэрвеня сустрэўся ў Палацы Незалежнасці са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША што да Украіны Кітам Келагам, паведамляе БелТА.

Сцвярджаецца, што ў сустрэчы бяруць удзел беларуская і амерыканская дэлегацыі.

У парадку дня перамоў Лукашэнкі і Келага нібыта «былі міжнародная праблематыка і агулам сітуацыя ў свеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія дачыненні».

Раней Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміў, што рыхтуецца візіт у Менск Кіта Келага, спецпасланніка прэзідэнта Дональда Трампа ў пытаннях Украіны, для магчымай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіт Келаг, былы дарадца ў нацыянальнай бяспецы і генерал-лейтэнант у адстаўцы, з лістапада 2024 года курыруе ўкраінскі кірунак у адміністрацыі Трампа.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках