17 лiпеня 2025, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі расейцаў на Канстанцінаўскім кірунку

2
УСУ разбілі расейцаў на Канстанцінаўскім кірунку

Знішчаныя 15 адзінак бронетэхнікі і дзясяткі акупантаў.

На Канстанцінаўскім кірунку байцы ўкраінскага падраздзялення БПЛА «Фенікс» нанеслі сур'ёзнае паражэнне расейскім войскам. Атака супраціўніка, распачатая 17 чэрвеня, была паспяхова адбітая дзякуючы зладжанай працы дронаў і інжынерных разлікаў, паведамляе АСГВ «Хорціца».

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, вораг паспрабаваў ажыццявіць маштабны штурм, задзейнічаўшы амаль 15 адзінак цяжкай бронетэхнікі, у тым ліку танкі, бронетранспарцёры і баявыя машыны пяхоты.

Аднак яшчэ на падыходах да ўкраінскіх пазіцый тэхніка наткнулася на дыстанцыйна ўсталяваныя міны. Далейшае прасоўванне было сарванае дзякуючы дзеянням аператараў FPV-дронаў, якія дабівалі ўжо пашкоджаную бронетэхніку.

Па жывой сіле акупантаў наносіліся дакладныя ўдары з паветра: у ход ішлі ўжо беспілотнікі іншага тыпу, якія працуюць на скіды, якія эфектыўна накрылі варожую пяхоту, што выбралася з пашкоджаных машын.

Пасля першай хвалі атакі вораг паспрабаваў задзейнічаць мотапяхотныя падраздзяленні, тыя самыя мабільныя групы, якія ўкраінскія байцы называюць «байкерамі».

Але і іх сустрэлі мінныя пасткі і ўдары дронаў. У выніку ніводнаму з расейскіх вайскоўцаў не ўдалося наблізіцца да ўкраінскіх пазіцый.

Паводле ацэнкі байцоў падраздзялення «Фенікс», падчас бою было знішчана не менш як 4 танкі, 7 адзінак іншай цяжкай бронетэхнікі, адзін багі і адзін матацыкл. Акрамя таго, паводле папярэдніх звестак, ліквідавана амаль 50 расейскіх акупантаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках