16 лiпеня 2025, Серада, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Расея выкарыстоўвае манашак у Еўропе ў якасці шпіёнаў

15
The Telegraph: Расея выкарыстоўвае манашак у Еўропе ў якасці шпіёнаў
Фота: The Telegraph

Асабліва ў Эстоніі.

Крэмль выкарыстоўвае манашак аддаленага манастыра ў Балтыйскім рэгіёне для распаўсюджвання расейскай прапаганды ў рамках гібрыднай вайны супраць Еўропы, папярэджвае ўрад Эстоніі.

Пюхціцкі манастыр на ўсходзе краіны, які афіцыйна заяўляе аб сваім адхіленні ад мірскіх спраў, на справе распаўсюджвае пракрамлёўскі наратыў аб тым, што на Захадзе нібыта пагражаюць свабодзе веравызнання, піша The Telegraph.

Паведамляецца, што манашкі Расейскай праваслаўнай царквы знаходзяцца ў зацяжным канфлікце з уладамі Эстоніі праз новы закон, які патрабуе разарваць сувязі з патрыярхам Кірылам - духоўным лідарам РПЦ і актыўным прыхільнікам вайны супраць Украіны. Манастыр адмаўляецца парываць з Маскоўскім патрыярхатам, спасылаючыся на кананічныя правілы, і абвінавачвае ўлады ў спробе прымусіць яго адмовіцца ад "нейтралітэту ў геапалітычных пытаннях".

Аднак МУС Эстоніі зняпраўджвае гэты «нейтралітэт» і заяўляе, што манастыр — частка «інфармацыйнай вайны Расеі», у межах якой Захад выстаўляецца ў ролі агрэсара, які нібыта прыгнятае нявінных праваслаўных манашак. У міністэрстве таксама зняпраўдзілі сцвярджэнні, што новы закон накіраваны на закрыццё манастыра.

«Гэтая мясціна — не проста рэлігійная ўстанова, а сімвал ідэалогіі «Расейскага свету» на тэрыторыі Эстоніі. Гэтая ідэалогія, якая прасоўваецца расейскай дзяржавай і Маскоўскім патрыярхатам, злучае рэлігію, нацыяналізм і імперскую настальгію», - падкрэсліў у інтэрв'ю The Telegraph прадстаўнік урада Марцін Туліт.

З ягоных слоў, ігумення манастыра Філарэта Калатшова была прызначана асабіста патрыярхам Кірылам у 2011 годзе. У выніку яна прасоўвае погляды, якія пераклікаюцца з афіцыйнай расейскай трактоўкай гісторыі Эстоніі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках