16 лiпеня 2025, Серада, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля берагоў Сіцыліі паднялі патанулую брытанскую супер'яхту

3
Каля берагоў Сіцыліі паднялі патанулую брытанскую супер'яхту

На яе борце знаходзіўся брытанскі мільярдэр.

Ратавальнікі паднялі патанулую супер'яхту Майка Лінча на паверхню і пачалі адпампоўваць з яе ваду ў суботу, 21 чэрвеня, - праз 10 месяцаў пасля таго, як яна затанула ля берагоў Сіцыліі, забраўшы жыцці брытанскага тэхналагічнага магната, ягонай дачкі-падлетка і яшчэ пяці чалавек.

Аб гэтым напісала агенцтва Reuters.

Працы аднавіліся досвіткам 21 чэрвеня – для ўздыму 56-метровай яхты Bayesian з глыбіні выкарыстоўвалі адзін з самых магутных марскіх кранаў у Еўропе.

Верхнія палубы выглядалі моцна пашкоджанымі, а сіні корпус быў пакрыты пластом глею.

Яхту будуць трымаць у паднятым становішчы на ​​працягу выходных для правядзення агляду і падрыхтоўкі, адзначылі ў кампаніі TMC Marine, якая кіруе аперацыяй.

Да працы былі прыцягнуты нідэрландскія спецыялісты Hebo Maritiemservice, якія ажыццявілі ўздым яхты з глыбіні 50 метраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках