18 лiпеня 2025, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць хутка вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

7
ЗША могуць хутка вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Санкцыі павінны быць знятыя пасля таго, як Лукашэнка адпусціць на волю ўсіх вязняў сумлення.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пракаментаваў Telegram-каналу «Баста!» сённяшняе вызваленне 14 палітвязняў пасля візіту ў Менск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага.

- Я вельмі рады вызваленню Сяргея Ціханоўскага/ - яго роля ў пачатку рэвалюцыі была вельмі значнай.

Можна сказаць - працэс пайшоў, і я думаю, што вызваленне іншых палітвязняў працягнецца. Прыезд спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага - вельмі цікавая і значная падзея. Мне здаецца, што гэта пачатак пэўных перамен – прынамсі, у жыцці сем'яў беларускіх палітвязняў.

Сёння шмат залежыць ад Злучаных Штатаў Амерыкі. ЗША змаглі спыніць канфлікт паміж ядравымі дзяржавамі - Індыяй і Пакістанам, паміж некаторымі краінамі Афрыкі, але пакуль не могуць спыніць вайну ва Украіне або дабіцца спынення ядравай праграмы Ірана.

Аднак у пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў, я думаю, што ЗША, асабіста прэзідэнт Трамп, могуць адыграць вырашальную ролю. Менавіта ЗША могуць дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў у кароткія тэрміны.

Пазаўчора мы сустракаліся з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам. У канцы гутаркі ён спытаў: «Што б вы хацелі перадаць спецыяльнаму пасланцу Келагу?» Разам з галоўнай рэдактаркай "Хартыі’97" Наталляй Радзінай мы неадкладна адрэагавалі: вызваліць усіх палітвязняў.

Ён сказаў, што ў спісах блізу 1300 чалавек, але мы сцвярджаем, што палітычных вязняў значна больш. Некаторыя людзі не трапляюць у афіцыйныя спісы, бо ўтрымліваюцца пад «хатнім арыштам», на «хіміі» ці ў калоніях, але не абвешчаныя палітвязнямі.

Мы заўсёды выступалі за жорсткія санкцыі і жорсткі падыход. Але мы таксама гаворым пра тое, што пасля вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі могуць быць знятыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках