Зяленскі адказаў Пуціну
- 21.06.2025, 18:20
- 7,444

Прэзідэнт Украіны заявіў аб канкрэтных кроках па стрымліванні Расеі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб прыняцці шэрагу пастаноў пасля заяў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб замаху на ўсю тэрыторыю Украіны. Аб гэтым украінскі прэзідэнт сказаў у звароце ў суботу, 21 чэрвеня.
«Бравада гэта ў яго [Пуціна] ці вар'яцтва - можна тлумачыць па-рознаму. Але калі забойца кажа, што жадае забіць, мы ўспрымаем гэта адпаведна. І будзем рэагаваць разам з партнёрамі. Спадзяюся, з усімі партнёрамі», - сказаў Зяленскі.
Са слоў Зяленскага, Украіна накіруе больш рэсурсаў у дроны ўсіх тыпаў.
«Трэцяе: мы зменім некаторыя кадравыя пазіцыі, між іншым ва ўкраінскім дыпламатычным корпусе, а таксама ва ўпраўленні інстытутамі, каб павялічыць украінскі патэнцыял як у дачыненнях з партнёрамі, так і патэнцыял унутранай украінскай устойлівасці. Што тычыцца дыпламатычнага корпуса, то за месяц - у тым ліку ў фармаце нарады з усімі ўкраінскімі амбасадарамі - мы зробім высновы адносна гэтай трансфармацыі», - адзначыў украінскі прэзідэнт.