Лукашэнкаўскі рэжым вызваліў трох грамадзян Польшчы
4- 21.06.2025, 18:45
- 24,172

Яны знаходзяцца на тэрыторыі Літвы.
Польскае выданне rmf24.pl са спасылкай на МЗС краіны паведамляе, што сярод вызваленых вязняў рэжыму Лукашэнкі - трое грамадзян Польшчы.
Яны ўваходзяць у групу з 14 вызваленых вязняў сумлення.
«Улады Беларусі ў суботу вызвалілі 14 чалавек, сярод іх - трое грамадзян Польшчы. Усе яны знаходзяцца на тэрыторыі Літвы і ў бяспецы», - піша СМІ.