ЦАХАЛ ліквідаваў целаахоўніка Насралы
- 21.06.2025, 18:58
- 6,124

Ён знаходзіўся на сакрэтным аб'екце ў Тэгеране.
Целаахоўнік ліквідаванага генеральнага сакратара тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала» Хасана Насралы быў забіты ў выніку ізраільскага ўдару па Тэгеране, піша сайт «Дэталі».
Абу Алі Халіль, былы целаахоўнік верхаводы ліванскіх тэрарыстаў, прызначаны адказным за ахову мемарыяльнага комплексу яго магілы, быў забіты ў выніку ізраільскага ўдару па сакрэтным аб'екце ў Тэгеране.