16 лiпеня 2025, Серада, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадзяюся, ЗША не спыняцца

7
Спадзяюся, ЗША не спыняцца

Чакаем усіх палітвязняў на волі.

Галоўная рэдактарка ​​сайта Charter97.org Наталля Радзіна ў «Фэйсбуку» пракаментавала вызваленне 14 палітвязняў пасля візіту ў Менск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага:

- Вызваленне з беларускіх турмаў 14 палітвязняў, уключаючы Сяргея Ціханоўскага, Ігара Карнея, Наталлі Дулінай і іншых, надзвычай важнае. Вельмі рада за ўсіх вызваленых і іх блізкіх.

Напярэдадні візіту Кіта Келага я са Змітром Бандарэнкам сустракалася з Кястуцісам Будрысам. Міністр спытаў у нас, якое пасланне перадаць спецпрадстаўніку прэзідэнта Трампа. Мы адказалі: патрабаваць вызвалення абсалютна ўсіх палітвязняў.

Чакаем на волі ўсіх. Спадзяюся, ЗША не спыняцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках