Трамп пачаў крытыкаваць Гішпанію
9- 21.06.2025, 20:37
- 6,074

Прэзідэнт ЗША заклікаў Мадрыд выдзяляць 5% ВУП на абарону.
Краіны NATO павінны выдзяляць 5% свайго ВУП на абарону, а Злучаныя Штаты столькі плаціць не павінны. Альянсу трэба "разабрацца" з Гішпаніяй, якая крытыкуе такія выдаткі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Як паведамляе Politico, ён сказаў аб тым, што ўсе краіны NATO павінны выдзяляць 5% ад свайго ВУП на фінансаванне абароны, але на ЗША гэта не распаўсюджваецца.
"Я не думаю, што мы (ЗША) павінны (вылучаць 5%) Але лічу, што краіны NATO мусяць, і гэта дакладна. Мы ўжо так шмат гадоў падтрымліваем NATO. У многіх выпадках, як мне падаецца, мы плацілі амаль 100% усіх выдаткаў. Таму я не думаю, што мы павінны (выдзяляць такі працэнт), а вось краіны NATO - так", - кажа Трамп.
Акрамя таго, журналісты пацікавіліся, што думае Трамп аб Гішпаніі, якая публічна выступіла супраць такога патрабавання. У адказ ён сказаў "NATO (з ёй, - рэд.) павінна разабрацца".
"Гішпанія заўсёды выдзяляла вельмі мала. Так заўсёды было - яны плацілі вельмі мала. Гішпанія павінна плаціць столькі ж, колькі і ўсе астатнія. Гішпанія вядома сваімі нізкімі плацяжамі", - уважае амерыканскі прэзідэнт.