«Барусія Дортмунд» атрымала першую перамогу на клубным ЧС
- 21.06.2025, 21:20
- 3,000

Яркі матч з сямю галамі.
У Цынцынаці адбыўся матч другога тура групавога этапу клубнага чэмпіянату свету паміж паўднёваафрыканскім "Мамэладзі Сандаунз" і нямецкай "Барусіяй Дортмунд".
Першы гол у матчы забіла афрыканская каманда. На 11-й хвіліне лік адкрыў бразілец Лукас Рыбейра.
"Барусія" адказала трыма мячамі яшчэ да перапынку - вызначыліся Фелікс Нмеча, Серу Гірасі і Джоб Белінгем. Для 19-гадовага ангельца, які з'яўляецца родным братам зоркі "Рэала" Джуда Белінгема, гэты гол стаў дэбютным у складзе Барусіі.
На 59-й хвіліне лік стаў разгромным праз аўтагол абаронцы "Мамэладзі Сандаунз" Хуліса Мудаў. Праз некалькі хвілін форвард паўднёваафрыканцаў Ікрам Рэйнерс скараціў адставанне, а ў канцы сустрэчы Леба Моціба забіў трэці гол "Мамеладзі".
"Барусія" атрымала першую перамогу на КЧМ-2025.