Добрыя навіны!
12- Андрэй Саннікаў
- 22.06.2025, 12:18
- 36,114

Для Беларусі надышоў вельмі важны, гістарычны момант.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвязняў:
– Добрыя навіны!
Вельмі рады за Сяргея і астатніх, вырваных з кіпцюроў ДПУ.
Сяргей, шчыра рады бачыць цябе жывым!
Амерыканцы даказалі, што менавіта яны маюць рэальныя магчымасці вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі.
Спрацавалі санкцыі і просьба рэжыму Лукашэнкі дапамагчы з-пад гэтых санкцыяў выпаўзці. Менавіта таму Лукашэнка выпусціў Сяргея, таго, каго вельмі хацеў забіць. Як забіў ненавіснага яму Алеся Пушкіна.
Цяпер вельмі важны, гістарычны момант: вызваленне аднаго з лідараў рэвалюцыі 2020 года можа стаць зыходным пунктам або для прадаўжэння гандлю жыццямі людзей з боку дыктатуры, або для пачатку кардынальных пераменаў у Беларусі.
І ў гэтым ЗША, якія даказалі свой уплыў, могуць стаць ключавым чыннікам пераменаў і ў Беларусі, і, праз Беларусь, – ва ўсім рэгіёне.
