Названае імя яшчэ аднаго вызваленага палітвязня
2- 22.06.2025, 10:05
- 12,030

Ён з'яўляецца грамадзянінам Польшчы.
У суботу, 21 чэрвеня, стала вядома пра 14 вызваленых палітвязняў. Сёння, 22 чэрвеня названае яшчэ адно імя чалавека, які выйшаў на волю. Гэта грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі, піша «Люстэрка».
Крымінальную справу паводле артыкула «Агентурная дзейнасць» разглядалі ў Гарадзенскім абласным судзе (суддзя Анатоль Заяц) у лютым 2023 года. Жывалеўскага абвінавацілі ў «шпіянажы» і асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Жывалеўскі павінен быў выйсці на волю 16 жніўня 2025 года.