NBC: ЗША рыхтуюцца да магчымага адказу Ірана цягам 48 гадзінаў
- 22.06.2025, 11:41
- 3,980

Амерыканскія базы прыведзеныя ў самы высокі стан баявой гатоўнасці.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа рыхтуецца да патэнцыйнага адказу з боку Ірана, і наступныя 48 гадзінаў выклікаюць асаблівы непакой.
Пра гэта заявілі два чыноўнікі абароннай установы і высокапастаўлены чыноўнік Белага дому, інфармуе тэлеканал NBC.
Паводле словаў чыноўнікаў, пакуль незразумела, ці будуць якія-небудзь захады ў адказ накіраваныя на замежныя або ўнутраныя рэгіёны.
Двое чыноўнікаў, знаёмых з ваенным планаваннем, заявілі раней на гэтым тыдні, што Іран ужо мае планы атак на амерыканскія базы і аб'екты на Блізкім Усходзе, калі ўзнікне такая неабходнасць, хоць у той самы час яны папярэдзілі, што няма ніякіх прыкметаў неўнікнёага разгортвання гэтых планаў.
«Амерыканскія базы і аб'екты знаходзяцца ў самым высокім стане баявой гатоўнасці цягам некалькіх месяцаў, але пасля таго, як Ізраіль пачаў вайну з Іранам 13 чэрвеня, афіцыйныя асобы, якія выступалі раней на гэтым тыдні, заявілі, што непакой датычна патэнцыйных нападаў на амерыканскія аб'екты з боку Ірана або ягоных пасярэднікаў у рэгіёне яшчэ больш вырас», – адзначае тэлеканал.