Якія прадукты трэба дадаць у рацыён, каб гемаглабін заставаўся ў норме
6- 22.06.2025, 12:12
- 6,624

Поўны спіс.
Гемаглабін – бялок, які змяшчаецца ў эрытрацытах і які адказвае за перанос кіслароду да ўсіх клетак. Дастатковы ўзровень – спрыяе правільнаму функцыянаванню арганізма, а вось нястача гемаглабіну прыводзіць да стамляльнасці, слабасці, зніжэння кагнітыўных здольнасцяў, пагаршэння памяці
Чаму ўзнікае дэфіцыт гемаглабіну і як яго павысіць, піша ТСН.
Узровень гемаглабіну – паказнік нясталы. Ён мяняецца з узростам, на яго ўплывае наша харчаванне, фізічная актыўнасць, хваробы і асаблівыя станы, напрыклад цяжарнасць. Анемія або зніжэнне ўзроўню гемаглабіну, узнікае з розных прычынаў.
Прычыны нізкага гемаглабіну ў крыві
Часцей за ўсё да анеміі прыводзіць дэфіцыт жалеза ў арганізме. Менавіта нястача гэтага вітаміну перашкаджае якаснай выпрацоўцы гемаглабіну, таму што ён у асноўным складаецца менавіта з жалеза.
Чыннікам анеміі можа стаць нястача вітамінаў і фоліевай кіслаты, паколькі без іх арганізм не можа засвойваць жалеза з ежы.
На зніжэнне ўзроўню гемаглабіну ўплываюць хранічныя захворванні. Напрыклад, паталогіі страўнікава-кішачнага тракту парушаюць засваенне жалеза.
Як павысіць гемаглабін
Асноўнае пры лячэнні анеміі – дыета і прыём неабходных вітамінаў і мінералаў. Прадукты, якія спрыяюць павышэнню гемаглабіну:
чырвонае мяса;
печань;
рыба, морапрадукты;
бурак;
крупы (аўсянка, грэчка);
сухафрукты і арэхі;
гранат;
міндаль;
яблыкі
марская капуста.