20 лiпеня 2025, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Гэта магутны сігнал Кітаю і Расеі

The Telegraph: Гэта магутны сігнал Кітаю і Расеі
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: GETTY IMAGES

Чаго дамагаецца Трамп ударамі па ядзерных аб'ектах Тэгерана?

Атакаваўшы ядзерныя аб'екты Ірана, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пайшоў на вельмі вялікую рызыку, але пры гэтым паслаў важны сігнал ворагам Амерыкі.

Пра гэта піша брытанская газета The Telegraph у публікацыі пра тое, што, ударыўшы па Форда, Натанзе і Ісфахану, Трамп прадэманстраваў, што ён хоча быць тым, хто патопіць Іран.

Як адзначае аўтар публікацыі, Трамп падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі абяцаў унікаць міжнародных канфліктаў. Але, паводле словаў інсайдараў, удары па Іране – гэта не сыход ад гэтых заяваў, а напамін, што моц ЗША заснаваная на ідэі «міру праз сілу».

У артыкуле таксама прыводзіцца меркаванне былога чыноўніка, чыё імя не раскрываецца, які ўказаў, што Трамп застаецца лідарам, для якога ўгоды вышэйшыя за ваенныя дзеянні. Але ён разумее, што найлепшыя ўгоды можна заключыць тады, калі спаборнікі вядуць перамовы з аслабленых пазіцый.

У сваю чаргу Габрыэль Наронья, былы дарадца Дзярждэпартамента ЗША датычна Ірана, паказаў у каментары выданню, што, наносячы ўдары па трох ядзерных аб'ектах Тэгерана, «Трамп ідзе ва-банк». Ён таксама дадаў, што Трамп наносіць апошні ўдар па ядзернай праграме Ірана, «і ён захоча атрымаць за гэта прызнанне».

The Telegraph таксама цытуе Сімону Ледзін, былую намесніцу памочніка міністра абароны па Блізкім Усходзе, якая падкрэсліла, што ўдары ЗША нагадалі свету, што «Трамп – гэта больш, чым проста перамоўнік».

«Гэта сапраўды магутнае пасланне Кітаю і Расеі, а таксама ўсім астатнім, хто думае, што ЗША аслаблі», – сказала Сімона Ледзін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках